Ад пачатку года былі пакараныя 200 000 кіроўцаў, якія ехалі на аўтамабілях без тэхагляду.
Аб прамежкавых выніках узмоцненай праверкі аўтамабіляў паведамляе tvr.by.
У гэту дэкаду міліцыя ўзмоцнена адсочвае тых, хто ездзіць без тэхагляду. Такіх кіроўцаў становіцца ўсё больш. За 7 месяцаў гэтага года колькасць выдадзеных дазволаў на транспарт скарацілася на 8%.
Шмат у чым на сітуацыю паўплывала ўвядзенне так званага дарожнага збору. Яго трэба плаціць абавязкова пры праходжанні тэхагляду.
Штраф за няпройдзены тэхагляд складае ад 1 да 3 базавых велічынь (25,5—76,5 рубля), паўторна — ад 2 да 5 БВ.