Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

У 2019 годзе Дзень ведаў пройдзе 2 верасня, у панядзелак.

Размова пра гэта ішла сёння ва ўрадзе на нарадзе, прысвечанай падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да пачатку новага навучальнага года, піша БелТА.

Як адзначыў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, Дзень ведаў па традыцыі павінен стаць сапраўдным святам для ўсіх дзяцей. Павышаную ўвагу трэба надаць падрыхтоўцы да школы дзяцей з малазабяспечаных сем'яў, дзяцей-сірот і тых, застаўся без апекі бацькоў, падкрэсліў ён.

Плануецца, што ў новым навучальным годзе за парты сядуць 115 тыс. першакласнікаў (у 2018/2019 годзе - 110,2 тыс.)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0