Фота ДАІ

Фота ДАІ

ДТЗ адбылося раніцай 9 жніўня, паведамляе mogilevnews.by.

55-гадовы кіроўца аўтобуса «МАЗ» здзейсніў наезд на 15-гадовую веласіпедыстку, якая, не спешыўшыся, пераязджала праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. З закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, пераломам рабра дзяўчынка шпіталізаваная.

Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчынка ехала на ровары ў навушніках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0