12.08.2019 / 14:37

«Найлепшы варыянт — збіраць рэчы і мяняць краіну»: Зяленскі запатрабаваў звольніць кіраўніцтва паліцыі Жытоміршчыны 12

УНІАН

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі просіць міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава звольніць кіраўніцтва міліцыі Жытомірскай вобласці. Пра гэта прэзідэнт заявіў падчас рабочай паездкі ў Жытомірскую вобласць, паведамляе РБК-Украіна.

У прыватнасці, Зяленскі просіць вызваліць ад пасады начальніка Жытомірскай абласной міліцыі Вячаслава Печаненку і кіраўнікоў двух райаддзелаў.

«Хто такі «Пірат» Віктар Алейнік? Ці ёсць крымінальныя справы ў дачыненні да гэтага чалавека? Я не буду называць усіх імёнаў, я думаю, што гэтыя людзі нас зараз слухаюць: найлепшы варыянт — збіраць рэчы і мяняць краіну жыхарства. Гэта будзе мяккі варыянт для іх. Кіраўнікі райаддзелаў міліцыі Алеўскага і Аўруцкага раёнаў, я вельмі прашу вас звольніць (звяртаючыся да кіраўніка Нацыянальнай паліцыі Сяргея Князева)», - сказаў Зяленскі.

Зяленскі таксама прапаноўваў сысці ў адстаўку Вячаславу Печаненку пасля дакладу аб выніках барацьбы з незаконнай здабычай бурштыну.

5
Nokia / Адказаць
12.08.2019 / 14:52
А ці ёсць крымінальныя справы на самаго міністра Авакава, які займаецца між іншым нелегальным бізнэсам казіно і шмат яшчэ чым??) Да выбараў параўноўвалі Зяленскага з Рэйгана, а атрымалі light версію Лукашэнкі.
3
Вецер валос. / Адказаць
12.08.2019 / 15:52
Знаёмая схема працы у зе.
4
Niemand / Адказаць
12.08.2019 / 16:27
Ай... "Дешёвый понторез" ((с) О.М.).
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру