12.08.2019 / 18:11

На трасе пад Мінскам ДАІ з пагоняй затрымала п'янага мужчыну на квадрацыкле ВІДЭА 2

У Мінскай вобласці з пагоняй затрымалі п'янага кіроўцу квадрацыкла, паведамляе міліцыя.

11 жніўня каля 19.40 увагу супрацоўнікаў ДАІ прыцягнуў малады чалавек, які рухаўся па дарозе Калодзішчы-Заслаўе на квадрацыкле, што забаронена правіламі дарожнага руху.

Кіроўца праігнараваў патрабаванні спыніцца і працягнуў рух. У выніку пераследу яго затрымалі ў садовым таварыстве «Заценьская крыніца».

За рулём квадрацыкла знаходзіўся 33-гадовы жыхар Мінска. Медыцынскі агляд паказаў у яго 1,08 праміле алкаголю. На кіроўцу склалі адміністрацыйныя пратаколы, а квадрацыкл адправілі на штрафную стаянку.

NN.by

1
Гарадскі Сабачка / Адказаць
12.08.2019 / 20:03
Дарэчы, не першы выпадак за суткі, калі даі з пагоняй затрымлівае правапарушальнікаў. Гэта насамрэч цалкам натуральна і вельмі добра, бо гэта нашы сапраўдныя нацыянальныя сімвалы і няма чага тут неяк крывіць душою ці наогул цурацца нашае гісторыі. Вось каб яшчэ з бчб сцягам дык наогул павага была. Жыве!
0
Па-коласаўску мудры / Адказаць
13.08.2019 / 03:53
"...Ды не знішчыць пагоняй таго, хто жыве пад Пагоняй,
Хто нясе яе ў сэрцы, ў параненым сэрцы сваім".

© С.С-В.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру