12.08.2019 / 19:33

У Нямеччыне паліцыя, верталёты і аквалангісты шукалі зніклую ў Дунаі жанчыну. Увесь гэты час яна сядзела дома

У Нямеччыне жанчыну, якая, як лічылася, патанула ў Дунаі, пасля шматгадзіннай пошукавай аперацыі з прыцягненнем верталётаў і аквалангістаў знайшлі ў бяспецы ў яе дома, паведамляе DW.

Выратавальныя каманды на працягу некалькіх гадзін прачэсвалі Дунай у пошуках 31-гадовай жанчыны, якая нібыта знікла без вестак у рацэ ў пятніцу ўвечары каля баварскага горада Ной-Ульм.

Яна зайшла ў раку, каб знайсці свой тэлефон. Відавочцы звярнуліся ў паліцыю пасля таго, як яна знікла ў хуткай плыні.

Улада адправіла верталёты, гідралакатары і прыцягнула аквалангістаў, каб знайсці жанчыну, але да раніцы нядзелі не знайшла ніякіх яе слядоў.

Паліцыя паведаміла, што жанчына здолела самастойна даплысці да берага Дуная пасля таго, як яна знікла позна ўвечары ў пятніцу. Яна не паведаміла паліцыі пра бяспечнае вяртанне дадому, і цяпер яе могуць чакаць наступствы.

Тэлефон так і не знайшлі.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру