У Грэнландыі навукоўцы выявілі акулу, якой больш за 500 гадоў, паведамляе The Sun.
Як мяркуецца, гэтая грэнландская палярная акула нарадзілася у 1505 годзе, калі ў Беларусі кіраваў вялікі князь Аляксандр Казіміравіч. Навукоўцы вызначылі яе ўзрост па памеры — грэнландскія акулы растуць усяго на сантыметр у год і жывуць сотні гадоў.
Даўжыня гэтай асобіны складала 5,4 метра.
Навукоўцы вывучаюць ДНК асобіны ў надзеі высветліць, якія гены адказваюць за такую доўгую працягласць жыцця ў гэтага віду.
Мінімальная працягласць жыцця грэнладскай палярнай акулы складае 272 года.
Удакладненне: Навіна за 2017 год.