У вольным продажы зборніка не будзе – яго ўжо выкупілі Саюз беларускіх пісьменнікаў ды ветэранская арганізацыя Гродна.
На мінулым тыдні выдавецтва «Кнігазбор» выдала зборнік паэтычных прысвячэнняў Васілю Быкаву «Пасланец мужнасці». У кнігу ўвайшлі вершы беларускіх аўтараў, сярод якіх Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Ніл Гілевіч, Сяргей Законнікаў ды іншыя, а таксама творы замежных аўтараў.
Як паведаміў дырэктар «Кнігазбору» Генадзь Вінярскі, наклад зборніка склаў усяго 200 асобнікаў, у вольным продажы кніг ужо не засталося.
«Па сто асобнікаў выкупілі ветэранская арганізацыя Гродна ды Саюз беларускіх пісьменнікаў» – адзначыў сп. Вінярскі.СПБ, а таксама даследчык творчай спадчыны Васіля Быкава Сяргей Шапран, прынялі ўдзел ва ўкладанні зборніка «Пасланец мужнасці».
0
0
0
0
0
0