Міліцыянерка не пусціла гімнастку Меліціну Станюту на вуліцу, якая названая ў гонар яе прабабулі — знакамітай культавай акцёркі Стэфаніі Станюты. Вуліца знаходзіцца на ўскрайку Мінска на тэрыторыі катэджнага пасёлка сербскай кампаніі «Дана». Пра гэта гімнастка піша ў сваім інстаграме.
Станюта сцвярджае, што на ўваходзе на вуліцу, агароджаную плотам, міліцыянерка не пусціла гімнастку без дазволу, спасылаючыся, што на вуліцы ідзе нейкая будоўля. У кантакт-цэнтры Dana Holdings Станюту накіравалі ў аддзел продажаў, дзе «пайшлі падумаць і паклалі слухаўку».
Побач з Цнянскім вадасховішчам сербскі інвестар пабудаваў 14 катэджаў, якія ў свабодны продаж не паступалі. Пад’езд да іх атрымаў назву «вуліца Стэфаніі Станюты». Хто жыве ў гэтых элітных катэджах, пакуль невядома.
Пасёлак злева адносіцца да вуліцы Стэфаніі Станюты. Дарога да яе схаваная на карце лесам. Пасёлак справа адносіцца да вуліцы Кальцова. Спадарожнікавая карта Яндэкса.