12.08.2019 / 23:20

У Рэчыцкім раёне п'яны мужчына зацягнуў на шыі былой жонкі пятлю і пагражаў павесіць. Ёй удалося збегчы ад ката 2

У лютым у вёсцы Новакраснае Рэчыцкага раёна ледзь не здарылася трагедыя, піша dneprovec.by.

П'яны экс-муж у запале сваркі накінуў на шыю былой каханай пятлю і пацягнуў да дрэва, пагражаючы павесіць. Жанчыне ўдалося вырвацца і ўцячы. У красавіку за пагрозу забойствам Рэчыцкі раённы суд прысудзіў раўніўца да штрафу — 765 рублёў.

У справу ўмяшалася пракуратура, і пасля апеляцыі Гомельскі абласны суд адправіў мужчыну на год у калонію агульнага рэжыму. Як аказалася, у сакавіку ён быў прызнаны вінаватым за аналагічныя пагрозы былой жонцы, але толькі сякерай і нажом.

4
Козік / Адказаць
13.08.2019 / 10:30
А ці былі пры шлюбе ў іх дзеці?  Ці дзялілі яны жытло ці маёмасць?  Пражывалі ў адным доме ці не?  Мноства пытанняў, на якія з артыкула няма адказу.  Трэба карэспандэнту больш дэталева пісаць такія артыкулы...
3
Максим Дизайнер / Адказаць
13.08.2019 / 12:02
Будни беларуских атеистов.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру