pixabay.com

pixabay.com

Следам за курсам нацыянальнай валюты ў Аргенціне абваліліся і акцыі большасці кампаній. Прычынай стала публікацыя вынікаў праймерыз, па выніках якіх фаварытам выбараў стаў апазіцыянер Альберта Фернандэс, паведамляе РБК.

Аргенцінскі фондавы індэкс, які ў пачатку таргоў на біржы ў Буэнас-Айрэсе перавышаў 44 тысячы пунктаў, падчас тарговай сесіі знізіўся больш чым на 30%.

Курс нацыянальнай валюты песа падчас таргоў таксама падаў на 30% — з 45 да 65 песа за даляр ЗША. Аднак на валютным рынку сітуацыя ў нейкі момант змянілася, і выніковае зніжэнне склала 15%.

Сітуацыя ў Аргенціне змянілася пасля праймерыз, якія прайшлі ў нядзелю. На іх дзейнага прэзідэнта краіны Маурысіа Макры падтрымалі каля 30% выбаршчыкаў, тады як яго апанента Фернандэса, які ішоў у пары з Крысцінай Кіршнер — больш за 47%. І хоць самі выбары пройдуць толькі ў канцы кастрычніка, частка аналітыкаў палічыла, што Фернандэс стаў іх асноўным фаварытам.

Інвестары асцерагаюцца, што апазіцыянер адыдзе ад «рынкавай» палітыкі Макры і вернецца да жорсткага кантролю над валютным рынкам і рухам капіталу.

Фернандэс ў 2003-2008 гадах узначальваў урад Аргенціны, калі прэзідэнтамі былі Крысціна Кіршнер і яе муж Нестар Кіршнер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0