Грамадства5050

«Каму там вочы коле герб Расійскай імперыі?» Дырэктар каледжа ў Відзах выказаўся пра памятны знак з двухгаловым арлом

Фота з фэйсбука Змітра Казакевіча

Апроч Расійскай імпэрыі «ніхто нічога для беларускай зямлі не рабіў», — заявіў дырэктар каледжа ў Відзах Міхаіл Смірноў карэспандэнту «Радыё Свабода».

Памятны знак з выявай герба Расійскай імперыі ўсталяваны ў цэнтры мястэчка Відзы Браслаўскага раёна ў гонар заснавання 1 верасня 1803 года Відзаўскага павятовага вучылішча. На ім па-расійску напісана, што вучэльня заснавана па ўказу цара Аляксандра І.

Фотаздымак памятнага знаку з выявай царскага гербу зьмясьціў у фэйсбуку журналіст Зьміцер Казакевіч, які паходзіць з Відзаў. 

Дырэктар Відзаўскага дзяржаўнага прафэсійна-тэхнічнага каледжу Міхаіл Сьмірноў сказаў Свабодзе, што не разумее тых людзей, «якія гатовыя зжэрці, зьмяшаць».

«Гэта проста глупа — здзекавацца з людзей, якія нешта робяць», — сказаў Міхаіл Сьмірноў.

Паводле дырэктара, гэта «ўсяго толькі даніна памяці гісторыі». Знак усталяваны па ініцыятыве «ўсяго калектыву» за пазабюджэтныя сродкі каледжу.

Дазволу на ўсталяванне памятнага знаку ўстанова не прасіла.

«А навошта яго браць, калі гэты знак стаіць на нашай тэрыторыі, за нашы грошы, у нашым студэнцкім сквэры і каля будынкаў 1870 і 1903 гадоў. Навошта мне яшчэ ў некага браць дазвол? Мы гэта зрабілі для сябе, найперш для сваіх студэнтаў», — сказаў Міхаіл Смірноў.

Паводле дырэктара, пошукавая праца ў архівах па гісторыі каледжу працягвалася пяць гадоў.

«Вучэльня працавала паспяхова і была філіяй Віленскага ўніверсітэта цягам 150 гадоў. І гэтую гісторыю ў нас скралі гісторыкі. Яны казалі, што мы былі заснаваныя толькі ў 1954 годзе. А дзе дагэтуль былі 150 гадоў? Нам уцюхвалі, што мы саўдэпаўскія, і ў 1954 годзе была заснавана школа механізацыі. Ці ж гэта справядліва?»

Паводле Міхаіла Смірнова, навучэнцам каледжа «прыемна ведаць, што ў іх такая багатая гісторыя».

«Ня важна, хто там быў. Была б Польшча, мы напісалі б, што пры Польшчы. Была б гэта іншая дзяржава, не варожая нам, была б там і адзначаная. Але і прэзідэнт кажа, што ў нас адзіная гісторыя. Каму там вочы коле, я не ведаю, герб Расійскай імпэрыі? Ён што недарэчны ці што? Мне падабаецца. Мне падабаецца ўсё, што справядліва.

Мне не падабаюцца кітайская іерогліфы, якія на кожным рагу, і ніхто не ведае што яны абазначаюць. Мне не падабаецца, што ў нас у Мінску ўсё на англійскай мове напісана. Мы проста абавязаныя ведаць сваю гісторыю. Гэта і прэзідэнт сказаў. Мы павінны глыбока ведаць карані, адкуль мы», — кажа Міхаіл Смірноў.

Каледж у Відзах усталяваў ва ўласным двары помнік з расійскім двухгаловым арлом ФОТА

Каментары50

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле7

«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі13

Мартынава: Мельнікаву пачынаюць мазаць тварам аб асфальт. Мая версія, што яе ўжо няма ў жывых46

Навукоўцы распрацавалі вакцыну ад алергіі на катоў

У спісе чакання на атрыманне нямецкай візы стаяць больш за 50 тысяч беларусаў4

«А пасля пачынаецца імпатэнцыя». Ніхто не кажа мужчынам, якія рызыкі нясе тэстастэрон4

«15 гадоў — гэта ўжо жанчына, у яе ўсё было». Фігурыст Авярбух расказаў пра знаёмства са сваёй маладой жонкай14

«Пятрухін, просьба не займацца лухтой». Кабанаў пасварыўся з былым сябрам падчас дэбатаў у КР18

Келаг: ЗША разглядаюць магчымасць размяшчэння замежных войскаў ва Украіне3

Беларускі спеўны гурт прыехаў у вёску Дашы на Падляшшы. Мясцовая бабуля іх зачаравала4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле7

«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць