13.08.2019 / 11:04

У Сіднэі мужчына з крыкамі «Алаху Акбар» ударыў нажом жанчыну 1

У Сіднэі (Аўстралія) мужчына з нажом напаў на жанчыну, спрабаваў параніць іншых мінакоў і скакаў на машыне. Яго затрымалі відавочцы, перадае выданне 7news.

Скрываўлены мужчына з нажом скакаў па аўтамабілі Mercedes. Прахожыя чулі крыкі «Алаху Акбар», калі спрабавалі затрымаць яго.

Як выявілася, невядомы ўдарыў жанчыну нажом у спіну. Пазней яе знайшлі медыкі каля гатэля з колатай ранай. Пацярпелую даставілі ў бальніцу ў стабільным стане.

Інспектар Гэвін Вуд заявіў журналістам, што мужчына рабіў «шматразовыя спробы» рэзаць іншых людзей, але яны былі «на шчасце, няўдалымі».

Ён высока ацаніў намаганні людзей, якія арыштавалі зламысніка. «Яны ўзялі пад варту гэтага чалавека і дазволілі нам рабіць сваю працу», — заявіў Вуд.

NN.by

0
Antyzombie / Адказаць
13.08.2019 / 12:04
Прастаўнік мірнай рэлігіі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру