Уладзімір Зяленскі спрасціў працэдуру атрымання грамадзянства Украіны. На ўкраінскае грамадзянства цяпер змогуць прэтэндаваць грамадзяне Расіі, якія падвергліся «пераследу паводле палітычных перакананняў». Акрамя таго, украінскі пашпарт змогуць атрымаць замежнікі і асобы без грамадзянства, якія гарантавалі нацыянальную бяспеку і абарону Украіны, піша Радыё Свабода.

Як адзначаецца ў тэксце адпаведнага ўказа, падпісанага 13 жніўня, грамадзянін Расіі мае падаць дэкларацыю аб адмове ад свайго грамадзянства і даведку, якая пацвярджае пераслед з боку праваахоўных органаў паводле палітычных матываў або за перакананні.

Адпаведны дакумэнт аб пераследзе можна будзе атрымаць у Міністэрстве замежных справаў Украіны або дыпламатычнага прадстаўніцтва Украіны ў Расіі. Адначасова ўкраінскае грамадзянства будзе надавацца і дзецям бацькоў, якіх пераследуюць у Расіі.

У той жа час гэтыя механізмы не будуць распаўсюджвацца, напрыклад, на палітычна пераследаваных грамадзян Беларусі.

Але канчаткова ўрэгуляваць пытанне надання ўкраінскага грамадзянства замежнікам, якія пераследуюцца ў краіне свайго паходжання паводле палітычных матываў, мусяць два адпаведныя законы — аб спрашчэнні парадку атрымання грамадзянства Украіны для расіянаў і замежнікаў, а таксама аб параду прадстаўлення палітычнага прытулку. Згодна з указам прэзідэнта Украіны, гэтыя законы павінен распрацаваць Кабінет Міністраў Украіны цягам трох месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0