«Hyundai падтрымаў, калі сарваўся другі буйны аўтамабільны партнёр.

Чатыры месяцы мурыжылі, і ў выніку я сам сказаў: давайце не будзем больш цягнуць гуму. І напісаў Hyundai з пытаннем аб дапамозе: ці ёсць такая магчымасць прадаставіць аўтамабіль для паездак #МотолькоПомоги для вырашэння лакальных праблем у рэгіёнах? За паўдня маркетынг узгадніў усё з кіраўніцтвам і падцвердзіў. Летась мне дзесяць паездак далі, у гэтым годзе ці то пяць, ці то дзесяць», — дзеліцца гарадскі актывіст. Па яго падліках, калі б ён плаціў за арэнду аўто, 10 паездак каштавалі б ад $450.

Бясплатную машыну даваў і каршэрынг «Вязуха» — напрыклад, для паездак на школу актывістаў пад Маладзечна, на свята БНР-101 у Горадні.

i-Store дапамог тэхнікай. Калі адкрывалі новую краму, запрасілі Антона выступіць, а пасля прадаставілі макбук і айфон.

«Гэта патрэбна для працы, бо ў маім выпадку гэта канапны актывізм, калі практычна ўсё анлайн і ёсць неабходнасць пастаянна быць у сеціве», — тлумачыць ён.

Сярод іншых бізнэсаў, якія падтрымлівалі Матольку, — Хостэр.бай (трэці год бясплатна прадастаўляе хостынг), канструктар сайтаў «Старонка» (дапамог зрабіць лэндзінг інструкцый «што рабіць, калі»), піца «Домінас» (кормяць актывістаў падчас мерапрыемстваў).

«Прычым, што цікава, гэта не гісторыі тыпу «ты вядомы блогер, пішы пра нас пастаянна, рэкламуй, кажы, якія мы крутыя». Практычна ўсюды кажуць: класны праект, паспрабуем дапамагчы», — дзеліцца Антон.

Некаторыя кампаніі, расказвае актывіст, самі прапануюць дапамогу. Напрыклад, калі ён шукаў пляцоўку для правядзення мерапрыемства, адгукнуліся камп’ютарная акадэмія «Крок» і Альфа-хаб.

Але наогул, кажа Антон, знаходзіць падтрымку для грамадскіх ініцыятыў не заўсёды проста.

«Калі я прыходжу да бізнэсу і прапаную штосьці, натуральна, у 99% гэта «не», толькі 1% — «так». Мне вельмі часта казалі: «Антон, нам гэта нецікава» або «Антон, ты занадта палітызаваны, мы не можам цябе падтрымаць, хоць вельмі хочам», — прыводзіць словы блогера reform.by.

Колькі агулам грошай удалося сэканоміць дзякуючы падтрымцы бізнэсу, Матолька не падлічваў.

«Дзесьці гэта невялікія грошы, дзесьці сур’ёзныя. Але акрамя грошай, тут вельмі важны момант — гэта паказвае, што бізнэс адкрыты, не толькі дзеля піяру гэта робіць, але і каб падтрымаць добрыя праекты. Калі падтрымалі Матольку, лагічна, што могуць падтрымаць і іншых. Кампаніі паказваюць добры прыклад для усіх астатніх».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?