13.08.2019 / 13:31

Кіраўнік СК расказаў некаторыя падрабязнасці самагубства магілёўскага даішніка 8

Фота Надзеі Бужан

Генеральная пракуратура вывучае справу пра самагубства супрацоўніка ДАІ ў Магілёве. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч, піша БелТА.

«Прэзідэнту паведамлена аб прыняцці следствам канчатковага рашэння аб спыненні крымінальнай справы па факце выяўлення трупа супрацоўніка міліцыі Патаповіча. У следства няма сумневу ў тым, што мела месца самагубства, доказаў таму шмат, — заявіў Іван Наскевіч.

— Крымінальная справа спыненая і знаходзіцца на вывучэнні Генеральнай пракуратуры для дачы ацэнкі законнасці рашэнняў, прынятых следствам».

Следчыя даказалі, што ў дзень самагубства лейтэнант ДАІ з Магілёва купіў у краме дровы і сродкі для распальвання, якія загадзя даставіў на месца здарэння. Падчас дзяжурства ён па надуманых падставах сышоў з маршруту нясення службы, пераапрануўся ў цывільнае і на таксі з'ехаў у лес.

«Да нядаўняга часу нам не хапала аднаго звяна — таксіста, які вёз супрацоўніка міліцыі. Мы яго знайшлі, дапыталі. Ён даў паказанні, якія знаходзяцца ў канве ўсіх астатніх доказаў», — распавёў кіраўнік ведамства.

Тое, што супрацоўнік ДАІ сам сеў у машыну таксі, пацвярджаюць запісы з камер назірання, таму пра выкраданне гаворка не вядзецца.

«Па заключэнні экспертызы, ён мог сам сабе прычыніць тое агнястрэльнае раненне, якое стала прычынай смерці. На пісталеце знаходзяцца толькі яго біялагічныя сляды, на целе выяўленыя сляды стрэлу. Гэта сведчыць аб тым, што стрэл зроблены з блізкай адлегласці, гэта значыць, магчыма, на адлегласці сваёй выцягнутай або набліжанай рукі», — сказаў Іван Наскевіч.

NN.by

9
Электробус / Адказаць
13.08.2019 / 13:50
Веру, як самому сабе.
5
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
13.08.2019 / 14:35
Быстро - Сочинили подробности !   Оперативненько и я бы сказал - Правдоподобненько . (Для Простачков ).
4
гыгыгы / Адказаць
13.08.2019 / 18:24
блин казе панятна, што чалавек можа сам стрэлиць сабе у галаву, а можа и не сам и з такой жа адлегласци, што и сам....
лепш ба паяснили якая сувязь у пакупке дровау з суицыдам, адкуль у папярэдних афицыйных тлумачэннях такая  блытанина у часе и чаму кали момант кали ен садзиуся у машыну папау на камеру то таксист быу амаль "апошним недастаючым звяном", а не быу знойдзены и дапытаны адразу.....
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру