Намесніца дырэктара па вытворчасці Вольга Васількова расказала «Нашай Ніве», што марожанае гандлёвай маркі Summerland ужо можна знайсці ў продажы.

«Я хачу ўдакладніць, што гэта марожанае не з сырам у чыстым выглядзе, а са смакам чызкейку. Яно на смак нагадвае вядомае ўсім пірожнае.

Марожанае гэтай гандлёвай маркі цікавае тым, што ў ім спалучыліся абсалютна нечаканыя напаўняльнікі: і гарбуз, і печыва, і ёгурт, і грэцкі арэх, і міндаль, і апельсінавая цэдра, і нават зялёная гарбата матча. Вядома, гэта не ў адным марожанае, а розныя ў адной лінейцы», — расказала Вольга Васількова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?