Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Дачка памерлага расказала Радыё Свабода, што бацька не скардзіўся на ўмовы працы.

Інфармацыя пра смерць кранаўшчыка на будоўлі Астравецкай АЭС з'явілася ў тэлеграм-канале Nexta ў аўторак. Паводле яе, цела бацькі, які быў супрацоўнікам адной з арганізацый-падрадчыкаў, знайшлі іншыя рабочыя раніцай у аўторак. На месца выехалі супрацоўнікі следчай групы. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.

Як стала вядома Свабодзе, загінуламу 53 гады, ён працаваў у арганізацыі мінскай «Белэлектрамантажналадка», жыў у Чысці (Маладзечанскі раён). У яго трое дарослых дзяцей.

Паводле дачкі памерлага, пра бяду сям’я даведалася раніцай 13 жніўня.

«Мы званілі бацьку самі ўчора, але не змаглі дазваніцца, — расказала яна. — А сёння раніцай на нумар маёй сястры пазванілі з Астраўца і расказалі пра ўсё. Цяпер мы едзем у астравецкую лякарню. Падрабязнасцяў пакуль не ведаем, нічога канкрэтнага нам не сказалі. Бацька працаваў на будоўлі АЭС, але не скардзіўся на працу. Усё было нармальна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?