Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сышоў з бізнэсу і перадаў долі ў сваіх кампаніях тром паплечнікам і партнёрам — братам Сяргею і Барысу Шэфірам і Цімуру Міндзічу, паведамляе Liga.net.

Першаму памочніку Зяленскага-прэзідэнта і даўняму партнёру Зяленскага-бізнэсмена Сяргею Шэфіру дасталася больш за ўсіх: Зяленскі перадаў яму сваю долю ў 8 кампаніях.

Яго старэйшаму брату, шэф-рэдактару і аўтару «Студыі Квартал 95» Барысу Шэфіру перайшлі долі ў дзвюх кампаніях.

Змена ўласнікаў — намінальная. Долі ў бізнэсе перайшлі па дамоўленасці і вярнуцца да Зяленскага па заканчэнні пяцігадовага прэзідэнцкага тэрміну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0