13.08.2019 / 17:26

У Мінсельгасе паведамілі пра ліквідацыю асяродка захворвання сібірскай язвай 1

Асяродак захворвання сібірскай язвай ліквідаваны, выпадак быў адзінкавым, паведаміў карэспандэнту БелТА намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання — дырэктар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгаса Іван Смільгінь.

«Устаноўлены адзінкавы выпадак сібірскай язвы ў каня ў прыватным сектары ў вёсцы Хотамель Столінскага раёна. Ужо праведзены мерапрыемствы па ліквідацыі асяродка, зараз праводзіцца прафілактыка: дэзінфекцыя, вакцынацыя пагалоўя (буйная рагатая жывёла, авечкі, коні, козы).

«Таксама вядзецца назіранне за клінічным станам здароўя ўспрымальных жывёл. Неабходныя меры прыняты своечасова», — падкрэсліў намеснік міністра.

Як паведаміла намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Наталля Жукава, вызначаны ўсе кантактныя асобы, арганізавана назіранне за іх станам здароўя. Падчас абходаў двароў максімальна выяўлена кола тых, хто мог кантактаваць з хворай жывёлай.

«Усе яны неаднаразова агледжаны лекарам, штодня праводзіцца кантроль стану здароўя, скаргаў няма, — сказала яна. — Тым, хто непасрэдна кантактаваў з жывёлай, прызначаная антыбіётыкапрафілактыка».

Намеснік міністра падкрэсліла, што інкубацыйны перыяд для людзей ужо скончыўся, гэта значыць час, на працягу якога магло праявіцца захворванне, прайшоў.

«Ніякіх наступстваў для здароўя людзей мы не зафіксавалі», — сказала яна, адзначыўшы, што, паколькі інкубацыйны перыяд для жывёл працягваецца, назіранне яшчэ вядзецца.

Пашу, дзе пасвіўся конь, пакуль што не выкарыстоўваюць.

0
Казік / Адказаць
14.08.2019 / 17:59
А як жывёла магла ў прынцыпе захварэць нк такую хваробу, ніхто дасдедваць не збіраецца?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру