13.08.2019 / 17:54

У Калінкавіцкім раёне хлопчык знайшоў патрон і вырашыў ударыць малатком. Усё скончылася траўмай 2

12 жніўня ў бальніцу быў дастаўлены 9-гадовы жыхар вёскі Аляксандраўка Калінкавіцкага раёна. У хлопчыка дыягнаставалі рваную рану пальца правай кісці, паведамляе міліцыя.

Супрацоўнікі высветлілі, што хлопчык гуляў у вёсцы каля закінутага будынка і знайшоў будаўнічы патрон, які паклаў у кішэню.

Хлопец прыйшоў у двор свайго дома. Бацька ў гэты час рамантаваў ровар. У нейкі момант тата павярнуўся да сына спінай. Хлопчык узяў у рукі малаток і ўдарыў патрон некалькі разоў. Пасля снарад выбухнуў.

У раённай паліклініцы хлопчыку аператыўна аказалі дапамогу. Яго здароўю нічога не пагражае.

NN.by

1
Матёрый / Адказаць
13.08.2019 / 18:55
Опять Калинковичи. Хоть к власти пришли сотрудники, порядок ниже среднего.
1
Казік / Адказаць
14.08.2019 / 17:57
Матёрый, які парадак забароніць дзецям знаходзіць прыгоды?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру