13.08.2019 / 18:03

У МЗС Чэхіі падазраюць Расію ў новай кібератацы

Кібератакі на камп'ютары Міністэрства замежных спраў Чэхіі ў чэрвені, імаверна, ажыццявілі хакеры расійскага ГРУ, піша Deník N.

Адзначаецца, што інфармацыю пацвердзілі ў Нацыянальнай службе па пытаннях кібер- і інфармацыйнай бяспекі.

Паводле трох высокапастаўленых крыніц з дыпламатычных устаноў і ўстаноў бяспекі, за атакай стаіць расійская ваенная разведка ГРУ.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру