Паводле інфармацыі афіцыйнага сайта IWF, пад такія санкцыі патрапілі Руслан Албегаў, Давід Беджанян, Алег Чэн, Ягор Клімонаў і Цім Турыеў.

Адзначаецца, што гэта першы падобны выпадак, калі спартсменаў адхіляюць ад выступаў пасля звестак маскоўскай лабараторыі, якія былі перададзеныя Сусветнаму антыдопінгаваму агенцтва (WADA).

«IWF шкадуе аб гэтых дадатковых выпадках прымянення допінгу ў нашым спорце, якія адбыліся некалькі гадоў таму.

Аднак, мы можам быць задаволеныя тым, што IWF яшчэ раз прадэманстравала рашучасць абараняць чысты спорт і прасоўваць чыстых спартсменаў. Мы не вагаліся ў прыняцці правільных рашэнняў», — цытуе словы прэзідэнт IWF Тамаша Аяна афіцыйны сайт арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0