13.08.2019 / 19:42

Экс-пасол Украіны ў Беларусі: Зяленскі — мыш, якая даверылася кату 7

Былы пасол Украіны ў Беларусі, а таксама былы перамоўшчык ў Трохбаковай кантактнай групе Раман Бяссмертны лічыць, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не разумее паводзін прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і «рухаецца ў пастку». Пра гэта ён заявіў у эфіры 24 канала.

На яго думку, Зяленскі хоча спыніць вайну на Данбасе, аднак не разумее, з кім мае справу.

«Ён проста не разумее, з кім мае справу. Яго свядомае перакананне, што Пуцін у гэтай сітуацыі можа быць нейкім хаўруснікам. Але ў гэтым супрацьстаянні ён выглядае як мыш, якая даверылася кату. Гэты кот пагуляе з мышшу, а затым ён яе пакарае за гэта», — заявіў Бяссмертны.

NN.by

4
Nokia / Адказаць
13.08.2019 / 20:28
Не проста так выперлі патрыёта Бясмертнага з кантактнай групы. Ідуць працэсы не на карысць Украіны.
52
Неабыякавы / Адказаць
13.08.2019 / 20:31
Сп. экс-пасол, відаць, усіх  пэцкае га..ном, характар, мабыць , такі мае.  Усе навокал дурныя, адзін ён разумны.  Балатуйся ў прэзідэнты, пакажы, на што здольны.
20
Скураныя крылы / Адказаць
13.08.2019 / 20:40
Колішні. 

Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру