У аўторак вечарам, 13 жніўня, у міжнародным аэрапорце Ганконга адбыліся сутычкі паміж паліцыяй і пратэстоўцамі, паведамляе Reuters.
Фота: CNN.
Паліцэйскія ўжылі пярцовы аэразоль, каб стрымаць натоўп. Пратэстоўцы паспрабавалі заблакаваць некалькі паліцэйскіх машын.
Дзеянні паліцэйскіх і ўдзельнікаў акцыі пратэсту сур'ёзна парушылі працу аэрапорта.
Дэманстранты заблакавалі праходы ў зону абмежаванага доступу, не дазваляючы пасажырам прайсці пашпартны кантроль.