13.08.2019 / 20:08

У Мінскім раёне падлетак скраў скрыню з ахвяраваннямі ВІДЭА 3

12 жніўня на адной з заправак у Мінскім раёне падлетак спрабаваў скрасці скрыню для ахвяраванняў, паведамляе міліцыя.

Хлопец у кампаніі сяброў прыйшоў на АЗС па пакупкі. Але яго зацікавілі не тавары, а скрыня з грашыма каля дзвярэй.

Ён узяў скрыню і нават выйшаў на вуліцу, але гэта заўважыла аператарка запраўкі. Паводле яе слоў, хлопцы доўга аднекваліся і спрабавалі прыдумаць адгаворку, маўляў, проста паспрачаліся паміж сабой непрыкметна вынесці скрыню. Але пазней высветлілася: яны ўсё ж мелі намер скрасці.

На 16-гадовага падлетка завялі крымінальную справу за замах на ўчыненне крадзяжу. Яму пагражае пакаранне ад штрафу ці грамадскіх работ да 3 гадоў пазбаўлення волі.

3
Свободный / Адказаць
13.08.2019 / 20:16
Ну не знаю устроили бы его на гос работу вон во времена войны люди детьми с автоматом блокады строили и ничего еще живы некоторые в так все равно пропьет прокурит здоровье а с зп на гос работе как раз подростку хватит
1
Электробус / Адказаць
13.08.2019 / 20:41
А хто ўласнік скрыні?
0
фелікс / Адказаць
13.08.2019 / 22:36
Электробус, пэўна РПЦ збірае на ацыбульванне беларусаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру