У таварыскім матчы новы клуб форварда Віталя Кутузава «Бары» разграміў «Фасана» (каманду шостага дывізіёна) — 5:0.

Віталь забіў два мячы, паведамляе «Прессбол».

«Бары» цяпер лідзіруе ў Серыі B, на адзін пункт апярэджваючы «Ліворна» (43 балы супраць 42).

Наступны матч клуб з Адрыятычнага ўзбярэжжа правядзе 7 лютага ў гасцях супраць «Брэшыі», якая займае трэці радок (39 балаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?