13.08.2019 / 20:47

У Браслаўскім раёне знайшлі цела мужчыны, што знік 4 гады таму. У забойстве падазраюць сына 1

У Браслаўскім раёне знойдзена цела мужчыны, што знік чатыры гады таму, паведамляе МУС.

На месцы, дзе знайшлі цела, працуе следча-аператыўная група. Супрацоўнікі міліцыі падазраюць, што мужчыну забіў яго сын.

У 2015 годзе ў Браслаўскі РАУС паступіла паведамленне аб знікненні 49-гадовага жыхара адной з вёсак раёна. У міліцыю звярнулася яго жонка. Яна патлумачыла, што муж выйшаў з хаты сваіх знаёмых і знік. У выніку быў знойдзены ровар зніклага, аднак знайсці мужчыну тады так і не ўдалося.

NN.by

1
Вецер валос. / Адказаць
13.08.2019 / 22:44
чаму сын?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру