Амерыканская разведка пацвярджае, што ўлады Кітая накіравалі войскі да мяжы з Ганконгам. Пра гэта заявіў у Twitter прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
«Наша разведка праінфармавала нас аб тым, што кітайскі ўрад накіроўвае войскі на мяжу з Ганконгам. Усім варта быць спакайнейшымі і клапаціцца пра бяспеку», — сказана ў паведамленні прэзідэнта.
Кітайскія ўлады сцвярджаюць, што тэхніку ў рэгіён перакінулі для правядзення вучэнняў.