Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў назваў гібель пяці супрацоўнікаў Расатама на палігоне пад Архангельскам «гераічнай», перадае ТАСС.

«Вы ведаеце, што арганізацыя, якая праводзіла выпрабаванні, ужо зрабіла заяву на гэты конт, яны далі інфармацыю, яны патлумачылі прычыны аварыі, якая адбылася пры выпрабаваннях, якая, на жаль, прывяла да гібелі, да гераічнай гібелі нашых калег. Больш мне дадаць да гэтага няма чаго. Я ўсё ж такі заклікаю вас арыентавацца на інфармацыю, якую даюць нашы арганізацыі», — сказаў прэс-сакратар Пуціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0