13.08.2019 / 22:48

Украіна выслала з краіны расійскага разведчыка, а Расія абвясціла персонай нон грата ўкраінскага дыпламата 3

13 жніўня аб высылцы расійскага дыпламата паведаміла Служба бяспекі Украіны (СБУ). Ведамства назвала яго расійскім разведчыкам, які працаваў пад прыкрыццём генконсульства Расіі ў Львове. Ён атрымліваў ад мясцовага жыхара інфармацыю пра ўкраінскую армію, праваахоўныя органы і замежных ваенных інструктараў ва Украіне.

У сваю чаргу МЗС Расіі абвясціла персонай нон грата супрацоўніка генконсульства Украіны ў Санкт-Пецярбургу.

Гэта было зроблена ў адказ на высылку супрацоўніка генконсульства Расіі ў Львове, заявілі ў ведамстве. Там сцвярджаюць, што ўкраінскі бок не даў ніякіх доказаў супрацьпраўнай дзейнасці расіяніна.

NN.by

17
Брыдкая пачвара / Адказаць
14.08.2019 / 00:56
Цікавы загаловак, нїбыта расейкія амбасадоры ўсе агенты ГРУ і ФСБ, а украінскія —белыя і пухмяныя )))
6
Мiця Выкручанскi / Адказаць
14.08.2019 / 10:01
...выслали подставного !...настоящий работает спокойно и успешно !...над военными советниками из за океана нужен "контроль" ГРУ !...
0
ага / Адказаць
14.08.2019 / 17:56
НН- для Расеi можа i разведчык, для Украiны натуральна шпiён.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру