14.08.2019 / 07:22

Уначы матацыкліст на Нямізе збіў пешахода

Кіроўца матацыкла «Харлей Дэвідсан» здзейсніў наезд на пешахода, які пераходзіў вуліцу на забараняльны сігнал святлафора ў зоне пешаходнага пераходу (дакладныя абставіны высвятляюцца), паведамляе прэс-служба МУС у сваім тэлеграм-канале.

У выніку сутыкнення пацярпеў пешаход — з траўмамі рознай ступені цяжкасці яго шпіталізавалі, а таксама аказана меддапамога пасажыру. Кіроўца матацыкла не пацярпеў.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру