Сёння раніцай у Маладзечне пасажырскі цягнік насмерць збіў 14-гадовага хлопчыка на чыгуначным пераходзе, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Трагедыя адбылася сёння раніцай у 10 гадзін. Васьмікласнік пераязджаў чыгуначныя шляхі на ровары ва ўстаноўленым месцы, па пешаходным насціле. Хлопчык прапусціў Штадлер, які рухаўся ў напрамку Маладзечна. Але не заўважыў набліжэнне пасажырскага цягніка «Гродна — Мінск», які рухаўся па сустрэчных рэйках. У слухаўках ён працягнуў рух і трапіў пад цягнік. Ад атрыманых траўмаў падлетак памёр на месцы.

Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0