14.08.2019 / 12:51

Лукашэнка: Жым будзе такі, што ў некаторых вочы на лоб палезуць 17

president.gov.by

Паўднёва-ўсходнія раёны Магілёўскай вобласці павінны прыносіць аддачу. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Касцюковічах на нарадзе аб развіцці гэтага рэгіёна, перадае БЕЛТА.

«Я абсалютна перакананы, што прыйшоў час атрымаць аддачу ад гэтых раёнаў. Яны не павінны сябе адчуваць ізгоямі, і народ тут павінен жыць годна і ганарыцца тым, што жыве ў Слаўгарадзе, Касцюковічах або ў Хоцімску.

Сутнасць гэтага моманту заключаецца ў тым, што жым будзе такі, што ў некаторых вочы на ​​лоб палезуць, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

— І па форме, і па змесце сённяшняга дня лічыце, што гэта гістарычны момант для гэтага рэгіёна. Мы ведаем, што тут трэба зрабіць. і, як кажа губернатар, мы ведаем, што мы гэта зробім. Хто не ўмее — навучым, хто не хоча — прымусім. Іншага не дадзена».

2
меркаванне / Адказаць
14.08.2019 / 12:56
25 гадоў не хапіла мудраму рукавадзіцелю? Усё яшчэ беспарадак перамагае?
3
даведка / Адказаць
14.08.2019 / 12:58
После 25 лет правления оного слабо верится...
4
фелікс / Адказаць
14.08.2019 / 13:07
"Паўднёва-ўсходнія раёны Магілёўскай вобласці павінны прыносіць аддачу".
 Ніхто табе нічога не павінен. Гэта тыпавінен быў стварыць умовы для росквіту эканомікі. А ты стварыў умовы для расейскай экспансіі у Беларусі.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру