14.08.2019 / 13:43

Пётр Маркелаў паўдзельнічае ў будаўніцтве моста на Алясцы, дзе загінула яго жонка 4

25 ліпеня 2019 года на Алясцы загінула 24-гадовая беларуская рэжысёрка Ніка Ніканава. Разам з мужам, актывістам Пятром Маркелавым, яна пераходзіла цераз раку Тэкланіка, але плынь збіла дзяўчыну з ног.

Пятро Маркелаў і Ніка Ніканава

Цяпер стала вядома, што Маркелаў, магчыма, паўдзельнічае ў будаўніцтве моста цераз раку, дзе загінула яго жонка.

На беразе Тэкланікі стаіць закінуты аўтобус, да якога перыядычна прыязджае моладзь з усяго свету. Ён стаў вядомы дзякуючы кнізе, а пасля і фільму «У дзікіх умовах» (ён расказвае рэальную гісторыю пра Крыса Макэндлеса, амерыканскага хлопца з забяспечанай сям'і, які адправіўся ў глухі раён Аляскі, пасяліўся там у аўтобусе, а праз чатыры месяцы загінуў ад знясілення). Той аўтобус і вырашылі наведаць Маркелаў і Ніканава. Скончылася гісторыя таксама трагічна.

Цяпер, па словах Маркелава, з ім звязалася маці дзяўчыны, якая загінула ў той жа рацэ 9 гадоў таму. Абмяркоўваецца пытанне пабудовы моста.

«Мы перапісваемся, абмяркоўваем, як гэта ўсё лепш зрабіць», — кажа Маркелаў.

Грашовыя сумы, тэхнічныя дэталі пакуль яшчэ не вядомыя. У будоўлі, магчыма, могуць узяць удзел і сваякі таго самага Макэндлеса, і, можа быць, аўтары кнігі і фільма пра яго.

Пасля смерці Ніканавай абвясцілі збор грошай на выдаткі, звязаныя з яе пахаваннем. Назбіралася трохі больш за 22 тысячы даляраў. Цела Ніканавай крэміравалі ў ЗША. Прах прывезлі ў Беларусь.

«Сустрэча памяці Нікі пройдзе 20 жніўня у царкве, куды яна хадзіла. 21 жніўня будзе яшчэ адна сустрэча на «Хаце 1863», — паведаміў Маркелаў. — Пахаванне — гэта не тое, што людзям цікава, гэта проста працэс змяшчэння праху ў зямлю. Я не ведаю, чаму гэта ўсіх так цікавіць, і не ведаю, калі будзе адбывацца гэтае пахаванне. А сустрэча памяці — гэта больш важна, людзі могуць падзяліцца гісторыямі, узгадаць разам чалавека».

Колькі грошай сышло на ўсе працэдуры і колькі засталося, Маркелаў, па яго словах, не ведае. Кажа, займаўся гэтым не ён, а маці Нікі.

Але рэшту сабраных грошай Маркелаў абяцае выдаткаваць на сканчэнне дакументальнага фільма «Пакаленне 328», які зняла Ніканава. Фільм прысвечаны беларускім жанчынам і іх дзецям, асуджаным за распаўсюд наркотыкаў.

УШ

11
БРСМ / Адказаць
14.08.2019 / 14:09
PR forever...
14
lesnick / Адказаць
14.08.2019 / 16:11
Грэх табе трэба замольваць,  а не мост будаваць! Калi ён будзе патрэбен аляскiнцам - то i без "легалайзерау" яго пабудуюць!
5
Яўген Знарок / Адказаць
14.08.2019 / 17:55
Мост будзе годным помнікам, поспехаў і трымайцесь!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру