Фота Надзеі Бужан
Аляксандр Лукашэнка сёння пасля завяршэння паездкі ў Касцюковіцкі раён, пагутарыў з жыхарамі райцэнтра, перадае БелТА.
Асаблівы акцэнт кіраўнік дзяржавы зрабіў на адказнасці кожнага паасобку за будучыню свайго горада і раёна. Дзяржава, у сваю чаргу будзе аказваць падтрымку, але толькі там, дзе гэта сапраўды неабходна.
«Усё залежыць ад нас. Цяпер так шалёна арганізавана жыццё — імчыцца як кур'ерскі цягнік і самалёт, як толькі ты адстаў — цябе затапталі, і ніхто не паглядзіць, і мы застанемся ў хвасце.
Нельга гэтага дапусціць. Пакуль у нас ёсць усё для таго, каб жыць годна. Будзеце працаваць — і я, і ўрад — усё, хто ёсць у краіне, падставім плячо. Калі вы захочаце, — заявіў беларускі лідар. — Але я ўпэўнены, што пераважная большасць людзей як у Касцюковічах, так і іншых раёнах - гэта людзі, якія хочуць жыць, гадаваць дзяцей».
«Нельга загубіць гэтую тэрыторыю», — падкрэсліў Лукашэнка.