Парадак наведвання пагранічнай зоны Беларусі зменены з сённяшняга дня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс‑цэнтры Дзяржпагранкамітэта Беларусі.

Новы закон «Аб Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь» ад 21 ліпеня 2008 года, у прыватнасці, удасканальвае парадак уезду (уваходу), часовага знаходжання і перамяшчэння ў пагранічнай зоне. Паводле агульнага правіла, уезд (уваход) і знаходжанне ў гэтай зоне ажыццяўляюцца на падставе дакументаў, якія засведчваюць асобу і пацвярджаюць выплату дзяржаўнай пошліны (вызваленне ад яе выплаты). Выдача названых пропускаў захавана толькі адносна замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі. Такія пропускі названым асобам будуць выдавацца органамі пагранічнай службы, а не ўнутраных спраў, як гэта было раней. Пры гэтым уводзіцца вычарпальны пералік падстаў, пры наяўнасці якіх забараняецца ўезд (уваход) у пагранічную зону.

Як адзначаў на нядаўняй прэс‑канферэнцыі старшыня Дзяржпагранкамітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі,

пагранічнае ведамства стала ініцыятарам скарачэння пагранічнай зоны з 50 км да 10‑15 км.
Гэта, лічыць Ігар Рачкоўскі, спрыяльна адаб’ецца як на развіцці турызму, так і эканомікі прыгранічных рэгіёнаў. Грамадзяніну Беларусі будзе дастаткова толькі заплаціць дзяржпошліну і, маючы пашпарт, на любым пагранічным пасту па заяўнаму прынцыпу аформіць адпаведны дазвол. Замежнаму грамадзяніну неабходна звярнуцца з заяўкай у Дзяржпагранкамітэт або пагранічны атрад, дзе на працягу 5‑7 дзён выдадуць пропуск на знаходжанне ў пагранічнай зоне.

Пагранічная зона скарочана прыкладна на 50 тыс.кв.м, а гэта амаль чвэрць усёй тэрыторыі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?