Днём 14 жніўня невядомы мужчына збіў каля завода АКБ Марыю Галалюк. Дзянісу Малышанку ён пашкодзіў машыну. Актывісты выклікалі міліцыю, ДАІ і хуткую, паведамляе Брэсцкая газета.

Здарэнне адбылося 14 жніўня, распавёў журналістам Алег Вялаў.

«На яе (Марыю) быў здзейснены абсалютна дзікі, неадэкватны напад. Чалавек напаў на машыну аднаго з дзяжурных, пачаў штурхаць нагамі. Потым адчыніў дзверы і спрабаваў распачаць бойку з кіроўцам. Потым ён павярнуўся (а наша дзяўчына ўсю гэту справу здымала на відэа) і ўдарыў яе, мяркуючы па відэа, кулаком у твар. Потым пачаў далей збіваць, паваліў яе на зямлю. Паводзіў сябе абсалютна неадэкватна», — распавёў Алег Вялаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0