14.08.2019 / 15:25

Ярмошына расказала, як фільм «Слуга народа» паўплываў на беларускія выбары 10

Фота Рамана Пратасевіча

Папулярны ўкраінскі кінасерыял «Слуга народа» паўплываў на беларускія выбары. Пра гэта старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла на прэс-канферэнцыі 14 жніўня, піша Еўрарадыё.

 

Па яе словах, у ЦВК прыйшла заява ад грамадзяніна, які хоча раскруціцца праз інтэрнэт. Ён хоча сабраць грошы праз краўдфандынг, вылучыцца на іх, а на рэшту грошай будзе весці агітацыю. 

«Бачу тут уплыў фільма «Слуга народа», дзе такім чынам сабралі грошы на выбарчы заклад кандыдату ў прэзідэнты», — падсумавала Ярмошына. 

Чыноўніца падкрэсліла, што ў Беларусі такая працэдура не прадугледжаная. Фінансавага закладу пры рэгістрацыі ў Беларусі не прадугледжана. А грошы на выбарчую можна збіраць толькі пасля рэгістрацыі кандыдатам. Прычым краўдфандынгам збіраць грошы на кампанію нельга, бо ахвяраваць грошы маюць права толькі грамадзяне Беларусі. Усе грошы павінныя кантралявацца банкам.

3
Лях / Адказаць
14.08.2019 / 15:47
А каму цiкавы заявы гэтай бабулi? Усе што магла, яна ужо сказала за 24 гады.
1
Павел з Мiнску / Адказаць
14.08.2019 / 17:24
Мне мнение Ермошиной  не интересно. Если не соблюдается Конституция, то народ имеет законное право любым человеческим способом эту власть убрать.
1
Владимир.Бобруйск / Адказаць
14.08.2019 / 17:28
Баба Лида, беги поскорее от Батьки в свой Бобруйск, хавайся у бульбе........................
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру