У Адэсе 13 жніўня адбыўся першы канцэрт «Квартала 95» без Уладзіміра Зяленскага, аднак з комікам Юрыем Вялікім, які грае на сцэне дзеючага прэзідэнта, паведамляе Украінская праўда.
Канцэрт адбыўся на Ваенна-марскім вакзале, ён будзе транслявацца ў Дзень незалежнасці 24 жніўня.
Падчас канцэрта жартавалі, у тым ліку з Уладзіміра Зяленскага і кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэя Багдана. У прыватнасці, артысты «Квартала» адзначылі, што Багдан апошнім часам увесь час нешта падказвае прэзідэнту.
Дасталося таксама Пятру Парашэнку, Юлія Цімашэнка і мэру Кіева Віталю Клічко.
«Я злётаў бы на Балі, там добра, кажуць», - кажа Яўген Кашавы ў ролі Клічко.
«Хлопцы, якія Мальдывы, якія Балі. Вы багатыя людзі, і вы можаце дазволіць сабе Адэсу», — жартуе Юрый Вялікі ў вобразе Зяленскага.