14.08.2019 / 16:33

Ярмошына не супраць ідэі забароны на выбарчых участках здымаць з любога месца 5

Кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына разглядае магчымасць на выбарах у Беларусі прымяніць ідэю расійскіх дэпутатаў, якія прапанавалі забараніць журналістам на выбарчых участках праводзіць фота- і відэаздымку з любога месца. І дазволіць здымаць толькі з таго месца, якое вызначыць старшыня камісіі, піша Tut.by.

Фота: Глеб Малафееў, Tut.by.

На прэс-канферэнцыі, адказваючы на ​​пытанне журналістаў пра тое, ці можна будзе весці стрымы з выбарчых участкаў, Лідзія Ярмошына адзначыла, што такая магчымасць у журналістаў будзе. У назіральнікаў — толькі з дазволу ўсіх членаў камісіі.

— Калі вы будзеце прысутнічаць як журналіст, як прадстаўнік СМІ, то такая магчымасць вам будзе дадзена. Што да ўмоў, у якіх вы будзеце знаходзіцца, то гэта будзе месца, якое вам вызначыць старшыня камісіі. Калі вы будзеце як назіральнік, то весці фота- і відэаздымкі вы можаце толькі са згоды ўсіх членаў камісіі, якія будуць знаходзіцца за сталом, — сказала Ярмошына.

Кіраўнік ЦВК таксама адзначыла, што яе запрасілі да суседзяў назіраць у верасні за выбарамі ў маскоўскую думу. За мітынгамі, якія праходзяць у расійскай сталіцы, Ярмошына «збольшага сочыць», але каментаваць «палітычны крызіс» у суседзяў не гатовая.

— Гэта чыста палітычнае пытанне, каментаваць яго я не маю права, — заявіла кіраўніца ЦВК.

0
HENRIK KWINTA / Адказаць
14.08.2019 / 17:38
Здымайце кали ласка усёроуна белютэни будуць падменены на датэрминовых выбарах.
0
per aspera / Адказаць
14.08.2019 / 17:46
не толькі здымаць трэба дазволіць, але і весці прамую відєатрансляцыю. як у рф. гэта робіць выбары празрыстымі
0
Виталий Cпикин / Адказаць
14.08.2019 / 18:28
Совковые подходы (манипуляции - фальсификации), поэтому и такие же совковые правилы (для облегчения манипуляций-фальсификаций)

ЕСЛИ ТАК ВСЁ ЧЕСТНО И ТАКИЕ "ЭЛЕГАНТНЫЕ ПОБЕДЫ" ЧТО У ЛУКАШЕНКО, ЧТО У ЕГО ДЕПУТАТОВ, ЧЕГО СТЕСНЯЕТСЯ И БОИТСЯ ЕРМОШИНА??? )))))

Я бы  на её месте разрешил и съёмку с любого места, и даже в каждую комиссию ОБЯЗАЛ БЫ по 1 члену от "неправильной оппозиции" включить, чтобы те смотрели "элегантную победу провластных" вживую от начала и до конца. 

Но что-то не так, чего-то очень сильно боится Ермошина. 
Чего, все прекрасно понимают - ОТКРЫТОСТИ ВЫБОРОВ И ЧЕСТНОГО ПОДСЧЁТА! 
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру