У Маскве сілавікі зладзілі ператрус у будынку, дзе знаходзіцца офіс праекта «Прававая ініцыятыва», адвакаты якога абаранялі затрыманых за пратэст крымскіх татараў, піша Українська правда.

Па словах юрыстаў, сілавікі таксама спрабавалі адкрыць кабінет іх дырэктара без пастановы на ператрус.

Прадстаўнікі ФСБ сцвярджаюць, што ператрус звязаны з артыкулам 210 Крымінальнага кодэкса Расіі (арганізацыя злачыннай супольнасці або ўдзел у ёй).

Дакументаў сілавікі не прад'яўлялі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0