Еўрасаюз павінен назіраць, каб БелАЭС, што будуецца ў Астраўцы, недалёка ад літоўскай мяжы, адпавядала стандартам бяспекі, сказала канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, піша Delfi.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

«Нямеччына падтрымлівае Літву, каб выконваліся больш высокія крытэрыі бяспекі. ЕС павінен сачыць, каб гэтая станцыя ў Астраўцы адпавядала ўсім стандартам бяспекі і не з'яўлялася пагрозай», — сказала канцлер Нямеччыны на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседай у Берліне.

БелАЭС будуецца ў Астраўцы, за 50 кіламетраў ад Вільні і менш за 30 кіламетраў ад літоўскай мяжы.

Прэзідэнт Літвы Наўседа сказаў, што станцыя нібыта будуецца з парушэннямі патрабаванняў бяспекі, яе месца выбрана зыходзячы з геапалітычных, а не з эканамічных меркаванняў.

«Мы вельмі просім дапамогі нашых сяброў у ЕС у плане дасягнення таго, каб гэтая станцыя яшчэ да пачатку яе функцыянавання ператварыла ў жыццё ўсе стандарты бяспекі, якія неабходна», — сказаў кіраўнік Літвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0