14.08.2019 / 18:37

Данія можа ўзмацніць кантроль на мяжы са Швецыяй пасля выбуху ў Капенгагене 1

Урад Даніі разглядае пытанне пра ўзмацненне кантролю на мяжы са Швецыяй пасля выбуху ля ўрадавай установы ў Капенгагене, перадае Reuters.

«Мы разгледзім магчымасць аховы нашай мяжы са Швецыяй лепшым і больш разумным спосабам», — сказала прэм'ер Даніі Метэ Фрэдэрыксен.

Данія і Швецыя злучаныя Эрэсунскім мостам праз 16-кіламетровы праліў. Тысячы грамадзян штодня перасякаюць мяжу на цягніку або аўтамабілі.

«У нас не можа быць такога, што вы можаце прыехаць са Швецыі ў Данію і размясціць выбухоўку ў цэнтры нашай сталіцы», — сказала Фрэдэрыксен.

У сераду дацкая паліцыя заявіла, што арыштавала 22-гадовага грамадзяніна Швецыі і выдала міжнародны ордар на арышт яшчэ аднаго шведа ў сувязі з выбухам ля ўваходу ў будынак падатковай службы ў Капенгагене.

Выбух прагрымеў у ноч на 7 жніўня, адзін чалавек атрымаў раненні.

NN.by

0
счётчик Гейгера / Адказаць
15.08.2019 / 16:48
""сераду дацкая паліцыя заявіла, што арыштавала 22-гадовага грамадзяніна Швецыі ""

Набрали "любителей" поработать из Африки, Азии и Кавказа  вот и получают результатик...Дальше будет только хуже, на мой взгляд...

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру