14.08.2019 / 19:22

Разборкі таксістаў у Гродне: турыстка з Польшчы стала закладніцай сітуацыі 7

Канфлікт таксістаў адбыўся 6 жніўня ля аўтавакзала: так званым «бардзюршчыкам» не спадабалася, што на іх тэрыторыю прыехаў кіроўца «Яндэкса» і падабраў польскую турыстку па-за чаргой. Таксісты не далі праехаць кіроўцу і затрымалі яго з кліенткай на цэлую гадзіну, піша Hrodna.life.

Турыстка з Польшчы хацела даехаць з аўтавакзала да чыгуначнага і выбрала з усіх машын аўтамабіль Андрэя, які стаяў на стаянцы з іншымі аўтамабілямі. Але машыне не далі выехаць.

«Раней я кліента прывёз на аўтавакзал. Стаў на стаянку, дзе стаялі побач іншыя машыны таксі. Сядзеў і чакаў у мабільным дадатку іншых заказаў. У гэты момант пад’ехала польская маршрутка. Таксісты пачалі падыходзіць да людзей і прапаноўваць свае паслугі, я сядзеў у машыне і да мяне сама падышла турыстка. Спытала ці вольны, я сказаў «так». Таксісты пачалі ёй казаць, што ў іх ёсць свая машына і тут чарга. Жанчына сказала, што з імі ехаць не хоча, бо яны бяруць у некалькі разоў больш і выбрала мой аўтамабіль».

Андрэй дамовіўся з жанчынай і выйшаў з аўтамабіля, каб дапамагчы загрузіць яе чамадан у багажнік. Тым часам яго ўжо сталі абступаюць таксісты.

«Казалі, што гэта іх тэрыторыя. Яны заблакавалі мне праезд іншай машынай і пачалі свае правы качаць, казалі, што я не магу займацца паслугамі перавозкі. Гразіліся выклікаць транспартную інспекцыю. Я патэлефанаваў у міліцыю і ДАІ. Прыехалі ўсе. Каля гадзіны мы там разбіралася, турыстка ўвесь гэты час сядзела ў машыне і была ў шоку. Пасля я даведаўся, што яна прыехала да зубнога лекара, і да прыёму планавала па горадзе пагуляць, але ў выніку ёй прыйшлося стаць сведкам мясцовага канфлікту. Міліцыі ўдалося ўрэгуляваць канфлікт і ніхто не пісаў заяву. Турыстку я ў выніку завёз бясплатна на чыгуначны вакзал і папрасіў прабачэння за сітуацыю. У той момант за мной ехалі і сачылі транспартнікі. Як толькі турыстка выйшла, яны падышлі да яе і спыталі: ці давала яна мне грошы. Яна сказала, што не. Але транспартнікі ўсё роўна знайшлі з-за чаго скласці на мяне пратакол».

У машыне турыстка распавяла Андрэю, што ў Гродна ездзіць ўжо год і ніколі не карыстаецца паслугамі «бардзюршчыкаў». Выбіраць машыну хоча сама.

«Я разумею, што гэтыя таксісты там працуюць, але кліента я ў іх не забіраў і турыстка сама да мяне падышла. Больш за ўсё мяне абурыла, як нахабна яны сябе паводзяць. Па-адным яны не размаўляюць, адразу налятаюць бандай. Бязладдзе поўнае».

20
1111 / Адказаць
14.08.2019 / 19:48
Самое интересное, что во всех этих историях в выгоде остаются лишь владельцы Яндекс. Не водители, а ВЛАДЕЛЬЦЫ!!! Бомбилы остаются без работы(из-за высоких расценок и бычьего поведения), водилы Яндекса катают за копейки, гробя здоровье и свой(арендный) транспорт. А Яндекс снимает свои 25%% при любом раскладе.
3
NavuchencaBK / Адказаць
14.08.2019 / 20:08
1111,
Яндэкс, як удзельнік рынка працы і паслуг, дае альтэрнатыву. І удзельнікам сваіх прпановаў, і кліентам. А каму не падабаецца расцэнка, таксама мае права на выбар - у краіне дзясяткі тысяч вакантных прапановаў - аграгарадкі, дзяржзаводы і шмат іншых, ўсе прыкладна за аднолькавы заробак...
1
Максим / Адказаць
14.08.2019 / 20:32
Ничего не будет. Все эти таксисты в прошлом ...... У них все повязано там.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру