Колатую рану нажніцамі ў перадплечча нанесла сваёй 80-гадовай маці магілёўка.

Пенсіянерка, якая патэлефанавала ў міліцыю, сцвярджала, што дачка паваліла яе на падлогу і душыла, пагражаючы расправіцца фізічна. Высветлілася, што 48-гадовая жанчына, якая знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення, вярнулася дадому пасля прагулкі з сабакам.

Яна была вельмі абураная тым, што мужчына на вуліцы зрабіў заўвагу паводзінам яе гадаванца. Жанчына стала сцвярджаць, што менавіта маці распесціла сабаку.

Раззлаваўшыся, магілёўка пачала скандаліць і высвятляць адносіны з маці, а пасля ўдарыла яе нажніцамі і паваліла на падлогу, душыла і пагражала забойствам..

Дачка пенсіянеркі ўжо неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы і наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?