05.02.2009 / 13:17

На АНТ — фільм пра Лепельскі бунт 1937 г. 1

Новы фільм з праекта «Зваротны адлік».

У 1937 г. у СССР прайшоў перапіс насельніцтва, што потым быў засакрэчаны, а супрацоўнікі ўпраўлення, якое праводзіла перапіс, арыштаваныя.

52 сям’і ў Стайскім і Пышнянскім сельсаветах Лепельскага раёна адмовіліся адказваць на пытанні пераспісчыкаў і уступаць у перамовы з прадстаўнікамі ўлады.

Маўклівае паўстанне лепельцаў застала мясцовыя ўлады знянацку. У раён быў накіраваны масавы дэсант прадстаўнікоў улады, партыйных і савецкіх работнікаў.

Але пераконванні і пагрозы ні да чога не прывялі.

«Лепельскі бунт». Новы фільм дакументальнага праекта «Зваротны адлік».

Панядзелак, 9 лютага. АНТ, 23:20

ont.by

0
Ivan(texanminguk) / Адказаць
06.02.2009 / 01:43
А калi б хто-небудзь запiсаў ды потым залiў на torrent.by, было б вельмi файна. Мо хто зробiць ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру