Мінчук адпачываў з сябрам дома. Пазней яны вырашылі дакупіць тавараў. Для паходу ў краму гаспадар уручыў таварышу сваю банкаўскую карту. Назад той не вярнуўся. Прыйшлося звяртацца да праваахоўнікаў, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.

Пакуль падазраванага шукалі, ён паспеў патраціць каля 1 тыс. рублёў з чужой карты. Затрымалі яго дома. Як прызнаўся 38-гадовы мужчына, грошы ён спусціў у тым ліку на спіртное і прадукты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0