Фота СК РФ

Фота СК РФ

Па медыцынскую дапамогу пасля аварыйнай пасадкі самалёта «Уральскіх авіяліній» непадалёк ад аэрапорта Жукоўскі пад Масквой звярнуліся больш за паўсотні чалавек. Пра гэта паведаміла інфармаваная крыніца, піша lenta.ru.

Па ўдакладненых дадзеных, да медыкаў звярнуліся 55 чалавек, 17 з іх дзеці.

Самалёт «Уральскіх авіяліній» з 226 пасажырамі на борце вылецеў з Масквы ў Сімферопаль раніцай 15 жніўня і здзейсніў аварыйную пасадку ў кукурузным полі ў раёне аэрапорта Жукоўскі праз 15 хвілін пасля ўзлёту. Паведамлялася аб узгаранні аднаго з рухавікоў, прычынай называлася траплянне ў яго птушак, падчас пасадкі рухавік адваліўся. Пазней у авіякампаніі заявілі, што ў лайнеры адбылася адмова сілавых установак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0