05.02.2009 / 14:03

БХД не пускаюць у палацы 1

Уласнікі 10 мінскіх залаў адмовіліся даць памяшканне на правядзенне устаноўчага з’езду Партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Уласьнікі 10 менскіх заляў адмовіліся даць памяшканьне на правядзеньне устаноўчага зьезду Партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя".

Адмоўныя адказы прыйшлі з Міжнароднага адукацыйнага цэнтра IBB, Моладзевага тэатру эстрады, кінатэатраў «Аўрора» і «Цэнтральны», Цэнтральнага Дому афіцэраў, палацаў культуры чыгуначнікаў, МАЗ, МТЗ, «Сукно» і Палацу Рэспублікі.

Сустаршыня аргкамітэта па стварэньні БХД Павал Севярынец не выключае правядзеньня ўстаноўчага зьезда БХД на Кастрычніцкай плошчы.

Радыё Свабода

0
Сяргей В. / Адказаць
06.02.2009 / 18:42
Шаноунае спадарства! Спадар Павал! Паслухайце мяне старога чалавека, якi пражыу жыццё i брау удзел у стварэннi БНФ на пачатку 90-ых. Не займайцеся дурнотай. Дайце шчыры адказ самi сабе, што не патрэбна цяперашняму беларускаму грамадству Ваша партыя. Не дазрэлi да таго беларусы. Вось на пачатку 90-ых грамадства патрабавала новага i ня трэба было шукаць людзей, слёзна прасiць, падманваць каб падпicалiся, прывялi сяброу, родных, каб наскраблася тая 1000 смелых. Ад жадаючых стварыць БНФ адбою не было. А цяпер што? I справа ня у тым, што не даюць памяшканне, а у тым, што няма каму сабрацца. Зразумейце, Вы не патрэбны. Ня можаце … дык i ня мучайце … i не смяшыце людзей. Для чаго Вам гэта партыя? Каб атрымаць з Захаду грошы? Не? Каб шчыра хацелi перамен далучылicя б да Фронту i не займалiся абы-чым.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру